Шыфр
413В000548
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
XIV - пачаткам-сярэдзінай XVII стст.
Каменны могільнік размешчаны праз 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, на ўзвышшы паўднёва-ўсходняга берага воз. Бяздоннае. Часткова разбураны лесанасаджэннямі. Налічвае звыш 100 магіл. Прыкладныя памеры помніка да 1 га. Датуецца канцом XIV - пачаткам-сярэдзінай XVII стст.
Могільнік быў выяўлены ў 1955 г. Ф.Д. Гурэвіч, абследаваўся В.Р. Супруном у 1963 і 1964 гг., А. В. Квяткоўскай у 1982 г. Ф. Д. Гурэвіч ускрыла на помніку адно пахаванне, А. В. Квяткоўская - 66 пахаванняў і правяла раскопкі вялікага кургана, які размяшчаўся на могільніку.
У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М. І. Ткачова і З. А. Харытановіч.