Шыфр
413В000592
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Вялікая Мыса, 0,3 км на ўсход ад цэнтра вёскі, злева ад палявой дарогі ў в. Суцькава
Датаванне
XVI - XVII стст.
Могільнік у в. Вялікая Мыса знаходзіцца на сучасных вясковых могілках, у полі, на прыродным узвышшы і яго схіле. Час узнікнення могільніка - XVI-XVII стст. да нашага часу дайшлі старыя магілы са старымі крыжамі і надмагільнымі камянямі.
Па словах мясцовых жыхароў у старадаўнія часы на ўзгорку непадалёку ад старажытнага могільніка стаяла царква, побач з якой таксама існавалі старыя пахаванні з надмагільнымі камянямі. Да нашых часоў царква не захавалася.
Могілкі агароджаны з усіх бакоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён