Шыфр
213В000329
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Дубраўкі, за 2 км на захад ад вёскі, на могілках
Датаванне
XIV - XVII стст.
Каменныя крыжы знаходзяцца за 2 км на захад ад в. Дубраўкі, на могілках. Вышыня крыжоў 0,5 - 1,2 м. Некаторыя датуюцца XIV - XVII стст. Каменныя крыжы - прадметы культу хрысціянскай рэлігіі і выявы сімвала веры, зробленыя з валуноў. На Беларусі вядома больш за 100 каменных крыжоў, пераважна на тэррыторыі Падзвіння і Верхняга Падняпроўя.
У 2014 г. пад кіраўніцтвам В.М. Ляўко былі праведзены археалагічныя даследаванні на могільніку. У ходзе археалагічнага вывучэння было даследавана 15 пахаванняў, якія ўтрымлівалі астанкі не менш чым 24 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей, 3 мужчын, 7 жанчын і 3 чалавек, пол якіх выявіць не ўдалося. Пахаванні былі размешчаны ў двух гарызонтах, што сведчыць пра выкарыстанне ўжо існуючых могілак для паўторных пахаванняў.
Былі знойдзены драцяныя зашпількі з меднага сплаву, крыжык з белага металу, фрагменты тканіны. Дадзеныя прадметы характэрны для пахаванняў XVII - XVIII стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён