зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Каменныя магілы, курганны могільнік

Каменныя магілы, курганны могільнік

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000449

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Каменка, с/с Кашалёўскі, 1,5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Гавейша, 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі

Датаванне

X - XIII стст.

Апісанне

Каменныя магілы, мясцовая назва Татарскія магілы. Захавалася 90 магіл, якія абазначаныя пастаўленымі тарцом плітамі і плоскімі камянямі (без знакаў). Месцамі маюцца каменныя абкладкі. Выявіла і даследавала ў 1982 г. А.В. Квяткоўская. Раскопкі не праводзіліся. 

Курганны могільнік мае 20 насыпаў сферычнай формы, вышынёй 0,8-3 м, дыяметрам 4-9 м. Адзін курган прадаўгаваты, другі блізкі да квадрата. Адкрыў у 1965 г. Л.Д. Побаль, абследаваў у 1973 г. М.А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

Курганный насыпы над рэшткамі нябожчыкаў у Х-ХІІІ стст., належалі славянскаму насельніцтву. Курганы выяўлены ў 1965 г. Л.Д. Побаль, абследаваўся ў 1973 і 2008 гг., М.А. Ткачовым і Э.М. Зайкоўскім. Раскопкі праводзіліся ў дарэвалюцыйны час. Знойдзены бронзавыя пярсцёнак і два кольцы, фрагменты тканіны. 

Старонка