Шыфр
721Н000032
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХV–ХVІ стагоддзе
На пачатку 1990-х гг. пад час земляных работ, якія вяла ля в. Літва Палачанскага сельсавета Маладзечанскага раёна будаўнічай брыгадай з Маладзечна, выпадкова быў зноўдзены скарб. Скарб складалі пражскія грошы (больш за 6000 манет) чэшскага караля Вацлава IV Люксембурга (1378-1419) і срэбны пояс, які ўмоўна назвалі "поясам Вітаўта". Зыходзячы з выключнай каштоўнасці і мастацкай выразнасці гэтай рэчы, эксперты лічаць цалкам верагодным, што гэта мог быць падарунак крымскага хана Хаджы-Гірэя Вялікаму Літоўскаму князю Вітаўту. На карысць гэтай версіі сведчаць шмат якія акалічнасці: і "царская" раскоша пояса, і час ягонага стварэння, і стылістыка выкананння. На думку эксперта В.Н.Рабцэвіча, гэта сапраўдны шэдэўр ювелірнага мастацтва (срэбра, гравіроўка, залачэнне, чэрнь).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён