зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца

Шыфр

112Г000270

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 - 1908 гг.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

У 1905 - 1908 гадах паміж уязной брамай i афіцынай была пабудавана фамільная капліца, якая выканана ў архітэктурна-стылёвай класічнай трактоўцы самога палаца. Мураваны цэнтрычны храм-ратонда завершаны сферычным купалам. На яго трох баках размешчаны дарычныя порцікі, руставаныя сцены завершаны шырокім фрызам з ляпнымі гірляндамі. Франтоны порцікаў i ліштвы акон аздоблены арнаментальнай лепкай. У інтэр'еры сцены рытмічна раскрапаваны пілястрамі i завершаны карнізам.

У дэкоры быў выкарыстаны белы i ружовы мармур. У алтары стаяла скульптура Хрыста з белага мармуру.

Паблізу капліцы размяшчаліся сямейныя могілкі Скірмунтаў. Палац axiнаў з трох бакоў пейзажны парк плошчай у некалькі гектараў. Пасля 1-й сусветнай вайны ён быў перапланаваны.

У 1939 г. палац быў разрабаваны, а ў 1943 г. спалены, пазней разабраны на цэглу, а парк знішчаны. Засталіся руіны капліцы-ратонды i адзінкавыя дрэвы парку.