зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца

Капліца

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000772

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Дабраўляны, 200 м ад паўднёвай ускраіны вёскі па дарозе Н-6145 "Дабраўляны - Нястанішкі - Дзяновішкі ад а/д Н 6130 Гарыдзеняты - Расла - Жодзішкі - Завідзіненты"

Датаванне

1826 г.

Апісанне

Капліца ўяўляе сабой выдатны прыклад сакральнага народнага дойлідства пачатку XIX стагоддзя.   Капліца на пад’ездзе да былой сядзібы графаў Гюнтэраў ў Дабраўлянах 1826 года была пабудавана на сродкі знакамітага ўладальніка –  графа Адама Гюнтэра фон Гейдэльсгейма (1782–1854). Гюнтэр запрасіў вядомага архітэктара Яна Барэці, па праекту якога стары палац быў перабудаваны ў класічным стылі. Калі сям’я пасялілася ў ім, дом напоўніўся рэдкімі кнігамі і рукапісамі. Сцены ўпрыгожвалі палотны Арловіча, Дамеля, Норбліна, Рустэма, Смуглевіча і Чаховіча. На першым паверсе палаца – капліца, распісаная  Казімірам Бахматовічам. Яна адначасова выконвала ролю гістарычнага музея.

Паркам займалася Аляксандра Гюнтэр. Яна перарабіла яго ў модным у той час рамантычным стылі. У ім была вялікая колькасць гротаў, альтанак, скульптур, клумбаў. Паступова гаспадары ператварылі сваю сядзібу ў цэнтр высокай культуры і духоўнасці.

Сёння ад былога палацава-сядзібнага комплекса Гюнтэраў засталіся толькі закінуты парк, некаторыя гаспадарчыя пабудовы і 2 капліцы. Прыдарожная капліца 1826 года адлюстравана на літаграфіі Казіміра Бахматовіча.Казімір Бахматовіч (1808-1837) — беларускі графік і жывапісец. Нарадзіўся, меркавана, ў Дабраўлянах. Быў хатнім настаўнікам малявання ў Гюнтэраў.  Больш за ўсе ствараў карціны ў жанры літаграфіі. У 1835 годзе выканаў цыкл літаграфій “Дабраўлянскі сувенір”, які складаецца з 10 лістоў з выявай парка і палаца Гюнтэраў і сцэнак з жыцця панскага двара. Гэта была своеасаблівая мастакоўская падзяка роднай зямлі. Менавіта ў гэты цыкл і ўвайшла літаграфія прыдарожнай капліцы, якая захавалася ў першапачатковым выглядзе да нашых дзен.

Старонка