Шыфр
413Г000302
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХIХ – пач. ХХ стст.
Стыль
Класіцызм
Мураваная капліца была пабудавана ў другой палове XIX - пачатку XX ст. у памяць аб ахвярах вайны 1654-1667 гг.
Капліца прадстаўляе сабой квадратнае ў плане двух’яруснае збудаванне, накрытае чатырохсхільным дахам. Першы ярус вырашаны як маналітны аб’ём, другі - скразны, прарэзаны праёмамі з паўцыркульнымі завяршэннямі, упрыгожаны тонкім поясам і маленькімі нішамі. У цэнтры другога яруса ўстаноўлена драўляная паліхромная скульптура Езуса з крыжам. На бакавым фасадзе - абраз Маткі Божай, выкананы мясцовай мастачкай у канцы ХХ ст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён