зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000586

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1852 г.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Капліца – помнік культавай архітэктуры сярэдзіны ХIХ ст. Знаходзіцца на каталіцкіх могілках на вуліцы Горка. Капліца была пабудавана ў 1852 г. на добраахвотныя ахвяраванні мясцовых прыхаджан-католікаў і з'яўлялася ўласнасцю пружанскага касцёла. Помнік быў узведзены з каменю і цэглы ў стылі позняга класіцызму. 

Недалёка ад капліцы ў канцы ХIХ – пачатку ХХ стст. былі пабудаваны таксама драўляны дом, накрыты саломай (потым чарапіцай), хлеў і клуня для вартаўніка могілак. У пачатку 1930-х гг. ва ўсіх гэтых будынках на сродкі касцёла і яго прыхаджан быў праведзены рамонт.

У савецкі час капліца прыйшла ў поўнае запусценне, была разрабавана. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў мясцовыя католікі патаемна выкарыстоўвалі яе ў якасці касцёла, а калі яна была зачынена, праводзілі службы на прыступках капліцы.

З сярэдзіны 1990-х гг. помнік быў вернуты каталіцкім вернікам. У 2003 г. капліца была поўнасцю адрамантавана.

Старонка