зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца

Шыфр

113Г000641

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова XVIII ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Капліца, па-іншаму касцёл Святога Казіміра, была пабудавана на ружанскіх могілках у 1792 г. з цэглы па праекту Яна Самуэля Бэкера. Фундатар- Аляксандр Міхаіл Сапега. Яго будаўніцтва звязваюць са знаходжаннем некаторы час у 1655 г. у Ружанскім палацавым комплексе мошчаў святога Казмімра, якія былі перавезены ў Ружаны ў сувязі з наступленнем войска Хаванскага да Вільні, дзе знаходзілася капліца святога Казіміра. У палацы мошчы зберагаліся да канца вайны. Капліца ўваходзіла ў комплекс базыльянскага манастыра. З 2022 г. на аб'екце вядуцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы за сродкі мецэната. На 2023 г. будынак належыць рэлігійнай абшчыне “Рымска-каталіцкая парафія Святой Троіцы ў Ружанах”.