зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца

Шыфр

412Г000664_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пачатак 1818 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Па знешняму абрысу капліца прамавугольная ў плане: унутры - ратондападобная. Завершана купалам з барабанам і сігнатуркай. Уваход аформлены двухкалонным порцікам, заглыбленым у нішу. Над дзвярамі пад карнізам, а пад вокнамі над карнізамі былі размешчаны прадаўгаватыя прамавугольныя таблічкі цёмнага колеру, на якіх пазалочанымі літарамі былі зроблены, хутчэй за усё, фундацыйныя надпісы. Падлога ў капліцы была часткова цагляная і часткова мармурная. Пад падлогай знаходзілася крыпта.

У алтары цэнтральнае месца займаў вобраз Маці Божай, абапал стаялі ў натуральную велічыню дзве скульптуры Пятра і Паўла.

Перад капліцай размешчана брама-званіца, уключаная ў агароджу. На другім ярусе званіцы размешчаны званы.

Р. Афтаназі і А. Кулагін параўноўваюць капліцу з базілікай Св. Пятра ў Рыме.