зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца

Шыфр

113Г000715

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1791 - 1794 гг.

Стыль

Барока

Апісанне

Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г. (прыдарожная капліца), што знаходзіцца ў в. Мінкавічы Камянецкага раёна - унікальны помнік архітэктуры барока XVIII ст., звязаны з гістарычнымі падзеямі, вераваннямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў на ход гісторыі, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа.

Калона (Капліца) уяўляе сабой мураваны (з цэглы) слуп пад шатровым дахам, пабудаваны ў барочным стылі, які ўсталяваны на мураваным прамавугольным п’едэстале. У верхняй частцы слупа - прамавугольная ніша, у якой размяшчаецца ікона Дзевы Марыі. Калона атынкавана і пафарбавана ў белы колер. Ля асновы слупа ідзе паўкруглы фрыз. Фрыз таксама праходзіць па акружнасці калоны на ўзроўні дзвюх трэціх яе вышыні. Шатровы дах зроблены з бляхі. Калону (Капліцу) вянчае купальны барочны крыж.

У цяперашні час тэрыторыя каля Калоны (Капліцы) агароджана тыпавой зборнасекцыйнай бетоннай агароджай з металічнымі веснічкамі.

У 2021 г. быў праведзены рамонт: папраўлена тынкоўка, пабелена, заменена састарэлая бетонная агароджа.