зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца

Шыфр

413Г000756

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Алянец, с/с Залескі

Датаванне

XIX ст.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі стыль

Апісанне

Мураваная капліца ў в. Алянец Смаргонскага раёна, пабудаваная ў XIX ст. Капліца знаходзіцца ў цэнтры вёскі, з водступам ад дарогі. Абсаджана ліпамі. Капліца квадратнае ў плане,  вежападобнае збудаванне на цокалі, накрыта пакатым чатырохсхільным дахам. Пад дахам праходзіць прафіляваны карніз. Фасады патынкаваныя. Цокаль аформлены на галоўным фасадзе неглыбокай прамавугольнай нішай. Другі ярус капліцы прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Усярэдзіне за шклом устаноўлена драўляная фігура Хрыста. Капліца з'яўляецца помнікам народнага дойлідства XIX ст.,  па сваіх архітэктурна-мастацкіх асаблівасцях адпавядае тыпу сакральнага збудавання, звязанага з гістарычнай спадчынай рэгіёна перыяду XIX стагоддзя.