Шыфр
413Г000771
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, аграгарадок Валеўка, 1,3 км на поўнач ад аграгарадка, справа ад дарогі Р-5 "Баранавічы - Навагрудак - Іўе"
Датаванне
1896 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Капліца пабудавана на сямейных могілках, размешчаных на адлегласці каля 600 метраў у паўночна-заходнім напрамку ад сядзібы. Капліца была задумана амаль як копія капліцы Пана Езуса перад царквой Святога Рафала на Сніпішках (альбо Шніпішкі – даўняе віленскае прадмесце) каля Зялёнага маста ў Вільні. Гэтая віленская святыня калісьці не саступала па значнасці славутай Вострай браме. Асноўнае адрозненне паміж капліцамі ў Шніпішках і Чамброва заключалася ў тым, што плінтус Віленскай капліцы быў значна вышэй Чамброўскай. Але ў абодвух выпадках над вянцом іх карнізаў узвышалася верхняя частка з чатырма ўмацаванымі ў сцяну калонамі і чатырма паўкруглымі прасветамі. Унутры стаяла скульптура Хрыста, які нясе крыж. З капліцай ў Чамброве непасрэдна звязана жыццё і дзейнасць знакамітых асоб, такіх як Ян Булгак, род Карповічаў, якія аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа.