Шыфр
413Г000773
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, в. Паляны, вул. Савецкая, 25А
Датаванне
1810 год
Стыль
Драўлянае народнае дойлідства
Апісанне
Капліца ўяўляе цікавасць як цалкам захаваны помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1810 годзе. Архітэктура капліцы выдатна спалучае стылі драўлянага народнага дойлідства з элементамі класіцызму. У інтэр'еры захаваліся фрагменты аўтэнтычнай цаглянай падлогі і элементы дэкаратыўнага аздаблення. Капліца пабудавана ў выглядзе прамавугольнага зруба пад 2-х схільным дахам, вынесеным на фасадзе трохвугольным франтонам на 4-х слупах. Вертыкальна ашалаваныя фасады з высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі і ўваходным праёмам.