Шыфр
413Г000341
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1824 г.
Капліца Маці Божай Ружанцовай знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана як капліца ў 1824 г. з дрэва манахамі-дамініканцамі. З 1839 г па 1919 г. капліца з’яўлялася асноўным каталіцкім храмам Беліцы і прылеглых пасяленняў.
Прамавугольны зруб з трохграннай апсідай. Двухсхільны гонтавы дах завершаны на галоўным фасадзе вежачкай-званіцай з макаўкай. Трохвугольны шчыт на галоўным фасадзе мае арачную нішу, у якой устаноўлена драўляная скульптура Хрыста. Фасады ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Капліца з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён