Шыфр
113Г000631
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 г.
Стыль
Неарускі (псеўдарускі)
Апісанне
Капліца на месцы бітвы 1812 г. пабудавана ў 1912-1914 гг. у псеўдарускім стылі ў гонар 100-годдзя Гарадзечанскай бітвы - самай буйной бітвы на паўднёвым захадзе Беларусі часоў вайны 1812 г. - па праекце архітэктара С.Л. Пінаева.
У 1945-1946 гг. па рашэнні мясцовых органаў кіравання капліцу зруйнавалі да падмуркаў. У 1992-1994 гг. капліца была адноўлена. Была ўрачыста адкрыта і асвечана ў гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага 15 кастрычніка 1994 г.