зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца-пахавальня Качаноў

Шыфр

413Г000765

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Івашкаўцы, с/с Сольскі, заходняя ўскраіна вёскі, на могільніку

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Капліца-пахавальня Качаноў знаходзіцца на могілках, якія размешчаны на заходняй ускраіне вёскі. Могілкі абнесены бутавай агароджай з украпінамі чорных колатых каменьчыкаў (т.з. разынкавая муроўка). У агароджы размешчана брама, якая складаецца з чатырох (двух вышэйшых і двух ніжэйшых) пілонаў, змураваных з цэглы і апрацаваных камянёў. Даследчыкі адносяць будаўніцтва капліцы да 1908 г. Пад капліцай маецца крыпта, у якой змешчаны 8 нішаў пад труны, размешчаныя ў два рады. Уваход у крыпту зроблены пасярод мураванай падлогі, закрыты металічнымі двухстворкавымі дзвярыма з кольцамі. У капліцы знаходзіцца драўляны алтар, на ім табернакль другой паловы 19 ст., аформлены чатырма карынфскімі калонкамі, верагодна, са старога сольскага касцёла. Сярод рэшткаў трун была адна таблічка з надпісам на польскай мове, што ў перакладзе азначае: Аляксандра з Качанаў Песка (пам. 8 мая 1914 г.) ва ўзросце 23 гадоў.