Шыфр
113Г000753
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910 г.
Стыль
Неаготыка
Апісанне
Капліца месціцца на паўночна-заходнім ускрайку вёскі, пры палявой дарозе; ад мясцовых могілак агароджана невялічкім каменным муром.
Капліца - кампактнае мураванае збудаванне. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Сцены не атынкаваны, прарэзаны спічастымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з падаконнымі нішамі. Вуглы капліцы апрацаваны ступеньчатымі лапаткамі. З боку галоўнага фасада невялікі прытвор, увянчаны вежачкай (завяршэнне вежы не захавалася). Уваход аформлены прафіляваным парталам спічастага абрысу і фланкіраваны 2 пілястрамі з вежападобным завяршэннем.
Вакол капліцы знайшлі сваё месца магілы жальцоў сям’і, між іншых Станіслава Талочкі (1868-1935), кавалера ордэна Polonia Restituta1, доктара філасофіі, прафесара Львоўскага універсітэта.
Капліца перажыла дзве Сусветныя вайны, пасля 1939 г закрыта і закінутая, часткова зруйнавалася. Перыядычна рамантуецца з 1990-х гг. Унутры капліцы пастаўлена мемарыяльная таблічка ў гонар фундатара капліцы Тэадора Талочкі з ініцыятывы ягонай дочкі Соф’і Талочка-Сверч.