зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца-пахавальня роду Завішаў

Капліца-пахавальня роду Завішаў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000659

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Эклектыка з элементамі архаікі і неаготыкі

Апісанне

Сямейная пахавальня роду Завішаў пабудавана ў пачатку ХІХ ст. генералам Казімірам Завішам. У некаторых крыніцах указаны 1800 г. 

Капліца-пахавальня мае форму двух'яруснай піраміды. Змуравана з камянёў. Месцамі захаваліся дробныя чорныя ўкрапіны (т.з. разынкавая муроўка) і сляды тынкоўкі. Ніжні ярус квадратны ў плане. На яго пастаўлены чатырохгранны пірамідальны аб'ём. Унутры капліцы памяшканне перакрыта спічастым скляпеннем. У сценах зроблены нішы-аркасоліі, змураваныя з цэглы, размешчаныя ў тры рады. Саміх пахаванняў не захавалася, аркасолі пустыя. Насупраць увахода ў сцяне ў нішы ўстаноўлены пастамент пад алтар. 

Да нашага часу піраміда знешне захавалася амаль у нязменным выглядзе. Унутры родавы склеп пусты.

Капліца-пахавальня - адна з нешматлікіх пабудоў пірамідальнай формы, пабудаванай на егіпецкі манер. З'яўляецца ўнікальным для Беларусі помнікам эклектыкі, які ў нашай краіне не мае аналагаў. 

Старонка