Шыфр
413Г000506
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1745 г.
Стыль
Ракако
Уяўляе сабой цэнтрычнае вежападобнае трох'яруснае збудаванне, завершанае фігурным шлемам. Капліца мае квадратнае сячэнне з увагнутымі гранямі і зрэзанымі вугламі. Маналітны ніжні ярус і скразны верхні размежаваны прафіляваным карнізам. Трэці ярус складанай увагнута-выпуклай канфігурацыі. Ярусы капліцы выразна падкрэслены чарапічнымі схіламі і пластычнымі карнізамі. Пад навіссю другога яруса ўстаноўлена драўляная скульптура св. Дамініка (копія). Капліца пазбаўлена элементаў архітэктурнага дэкору, яе архітэктоніка пабудавана на пластычнасці аб'ёмнай формы, на выяўленні яе прапарцыянальных чляненняў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён