Шыфр
413Г000776
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XVIII ст.
Стыль
Позняе барока
Капліца святога Яна Хрысціцеля — мураваная прыдарожная капліца, знаходзіцца на ўзлеску на беразе Вішнеўскага возера каля вёскі Краснаазёрнае. Дакладная дата пабудовы капліцы невядома. Адны крыніцы падаюць XVIII ст., іншыя — пасля 1875 г.
Прадстаўляе сабой трох'ярусную, квадратную ў плане на першым і другім ярусе і васьмігранную на трэцім ярусе пабудову. Першы ярус цокальны, мае выгнутыя на вонак сцены з неглубокімі дэкаратыўнымі нішамі па адной на кожны бок. Другі асноўны ярус прадстаўлены ў выглядзе чатырох слупоў у плане складанай формы, аб’яднаных уверсе паўцыркульнымі аркамі са скляпеннем у прасторы паміж слупамі над невысокім пастаментам са скульпутрай. Трэці невысокі ярус васьмігранны ў плане, мае дэкаратыўны шатровы дах з майстэрскі выкаваным арыгінальным металічным крыжом.
Да 2021 г. капліца знаходзілася ў паўразбураным стане. Пасля 2021 г. капліца была адноўлена. У адрэстаўраваную капліцу змясцілі новую фігуру святога Яна, спецыяльна для гэтага зробленую з сучаснага матэрыялу.
У чэрвені 2021 г. адноўленая прыдарожная капліца была нанава асвечана ў гонар святога Яна Хрысціцеля.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён