Шыфр
313Г000547
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец XIX - пачатак XX ст.
Стыль
Псеўдарускі стыль
Гісторыя капліцы непасрэдна звязана з Уваскрасенскай царквой, якая ў 1957 г. па рашэнню мясцовых улад была ўзарвана. Ад узарванай царквы засталася толькі капліца, якая захавалася да нашага часу. Размяшчаецца яна на плошчы насупраць будынка райвыканкама.
Дакладная дата будаўніцтва капліцы невядомая. Яе псеўдаруская стылістыка дазваляе меркаваць, што яна магла быць пабудавана ў канцы XIX-пачатку XX стст. Упершыню капліца трапляе ў поле зроку на здымку пачатку 1910-х гг.
Капліца ўяўляе сабой аднапавярховы, квадратны ў плане аб’ём, накрыты шатром з закамарамі і цыбулепадобнай галоўкай. Пад шатром праходзіць прафіляваны карнізны выступ з філёнкамі і дэнцікуламі. Вертыкальныя і гарызантальныя лапаткі афармляюць вуглы капліцы. У абрамленні акна выкарыстаны архівольт. Дзвярны праём зроблены з прымяненнем парталу і знаходзіцца з бакавога фасада будынка. З абодвух бакоў ён дэкараваны шырынкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён