зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Карчма з в. Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

Карчма з в. Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000383

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»

Датаванне

XIX ст.

Апісанне

Карчма была пабудавана каля дарогі Сноў - Савічы прыкладна ў сярэдзіне 19 ст. У канцы 19 -- пачатку 20 ст. карчму арэндавала ў мясцовага пана яўрэйская сям'я. У двары карчмы знаходзіўся хлеў на 8 коней. Злева ад карчмы быў склеп, крыты драўляным зрубам, а справа -- студня-журавель. У 1928-1939 гады карчму прыстасавалі пад магазін. Зрубная пабудова прамавугольная ў плане са складанай унутранай планіроўкай: сені, гасцявы пакой, кухня, падсобнае памяшканне, шынок. Бярвенні зруба часаныя на 2 канты. Злучэнне вуглоў у "чашку" з астаткам. Накрыта двухсхільным дахам, крытым чаротам. Да галоўнага ўваходу вядзе каменны ганак на 4 прыступкі і з навесам на 2 слупах. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах.

Старонка