Шыфр
113Г000038_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX - пачатак XX ст.
Стыль
Эклектыка
З гаспадарчых пабудоў сядзібы захаваўся двухпавярховы будынак свірана, узведзены з чырвонай цэглы. Будынак вылучаецца арыгінальнай архітэктурай. У афармленні фасадаў выкарыстаны пілястры, лапаткі, аконныя абрамленні, аркатурныя паясы, сухарыкі іншая элементы рэльефнай муроўкі. Выкарыстоўваецца пад склад зерня, але патрабуе ўмацавання паўднёва-заходняга кута.
Да нядаўняга часу існаваў яшчэ будынак кароўніка са стайняй. Будынак быў прамавугольны ў плане (46х10 м) з моцна выступаючым тамбурам (11х11 м). Быў складзены з бутавых камянёў і цэглы. Архітэктурны дэкор быў выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі і меў вельмі блізкае падабенства з будынкам свірна. У сучасны момант комплекс сядзібы складаецца з сядзібнага дома, свірана і фрагментаў парку.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён