Шыфр
122Ж000016
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1894 г.
Ансамбль кляштара францысканцаў у Пінску выдатны помнік беларускага барока. Архітэктурнай дамінантай ансамбля з'яўляецца касцёл Успення Прысвятой Дзевы Марыі. Інтэр'ер касцёла багата дэкарыраваны. Сярод арыгінальных жывапісных работ у касцёле вызначаецца карціна А. Ромэра "Божая Маці з дзіцем".
Карціна "Божая Маці з дзіцем" мае другую назву "Пінская Мадонна". Лёс карціны склаўся ўдала. Яна была створана ў 1894 г. і з таго часу знаходзіцца ў касцёле.
Карціна памерам 140х280 см, напісана алейнымі фарбамі. Маці Божая ў вобразе маладой жанчыны ў блакітнай накідцы. На руках яна пяшчотна па-мацярынскі трымае дзіця. Нешта няўлоўна жывое ёсць у карціне: фігура жанчыны, падкрэсленая складкамі аддзення, валасы, якія падаюць локанамі на лоб, дзіця, якое прыціснулася да шчакі маці -- маляўнічы вобраз вялікага таемства прыроды.
Аўтар карціны Альфрэд Ромэр (1832-1897 гг.) належаў да незаслужана забытай дынастыі беларускіх мастакоў. Па сведчанню спецыялістаў, А. Ромэр пакінуў яркі след ва ўсіх відах і жанрах мастацтва. Быў выдатным жывапісцам, графікам і мастацтвазнаўцам, прымаў удзел у роспісе праваслаўных і каталіцкіх храмаў у Камаях, Пінску. Для творчасці А. Ромэра характэрны прастата і натуральнасць, адсутнасць надуманых эфектаў.