Шыфр
613Г000002
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1806 - 1823 гг.
Стыль
Позні класіцызм
Касцёл - мураваная аднавежавая 3-нефавая прамавугольная ў плане базіліка. Галоўны фасад вылучаны масіўнай пяціяруснай (2 васьмерыкі на 3 чацверыках) вежай-званіцай з высокім гранёным шатровым дахам і крыжам ажурнай мастацкай коўкі. Вуглы ніжняга яруса вежы апрацаваны шырокімі пілястрамі. З трох бакоў у ніжнім ярусе маюцца плоскія парталы. На бакавых гранях парталы, завершаныя карнізам з паяском сухарыкаў, афармляюць арачныя дзвярныя праёмы. На галоўным фасадзе партал, завершаны трохвугольным франтонам, афармляе арачны аконны праём.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён