зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000209

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Пачатак XX ст.

Стыль

Неараманскі

Апісанне

Першапачатковы драўляны касцёл Св. Троіцы быў пабудаваны ў 1779 г. на ўсходняй ускраіне вёскі. Затым, у 1860 г. быў пабудаваны мураваны касцёл. І ў 1907 г. быў узведзены касцёл, які захаваўся да нашага часу. З'яўляецца помнікам архітэктуры неараманскага стылю. Архітэктура храма заснавана на форме паўцыркулярнай аркі, якая пакладзена ў малюнак уваходнага партала, трыфорыума над ім, біфорыумаў вежаў і бакавых аконных праёмаў. Звонку храм упрыгожаны дэкаратыўнымі элементамі лапаткамі, карнізамі, аркатурай, вітражнымі вокнамі і гатычнымі ружамі. Абрамленне акон і ўваходу выканана з чырвонай гліны. Аднак у цэлым дэкор касцёла стрыманы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны снарадам была разбурана вежа касцёла. У 1949 г. касцёл быў зачынены. У 1964 г. касцёл быў адрамантаваны пад зернесклад. У 1989 г. вернуты вернікам. У 1990-1991 гг. праведзена рэстаўрацыя касцёла.

Старонка