Шыфр
212Г000253
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1852 - 1857 гг.
Стыль
Неаготыка
Храм знаходзіцца ў паўночна-усходняй частцы аграгарадка Сар’я на вуліцы Будаўнічай. На месцы былых могілак, каля якіх і быў пабудаваны касцёл, пракладзена невялікая алея, у яе канцы, бліжэй да храма, усталяваны памятны камень.
Храм з чырвонай цэглы, прамавугольны, аднанефавы ў плане, з пяціграннай апсідай і двума невялікімі сакрысціямі. Пабудаваны ў 1852 – 1857 гг. па замове і на сродкі ўладальніка Сар’і Ігнація Лапацінскага на памяць аб памерлай жонцы. Касцёл быў пабудаваны з цэглы, што выраблялася на цагельні Ігнація Лапацінскага. Алтар быў выкананы накшталт гатычнага саркафага з дубовага дрэва. За ім з такога ж дрэва ўзносіўся цыборыюм. Асвечаны ў 1857 г. як касцёл ў імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Сар’янскі храм захаваўся да нашага часу і зараз з’яўляецца адным з самых выразных узораў архітэктуры неаготыкі ў Беларусі.
У дадзены час з’яўляецца праваслаўнай царквой Успення Найсвяцейшай Багародзіцы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён