зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл

Шыфр

613Г000373

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Аколіца, вул. Іванаўская, 17Б

Датаванне

1862 г.

Стыль

Рэтраспектыўна-гатычны

Апісанне

У пачатку 1806 г. па ініцыятыве мінскага епіскапа Якуба Дзядзеркі быў пабудаваны драўляны храм, прыпісаны да Мінскага кафедральнага касцёла, пад назвай Халяўшчынскі касцёл Святога Тадэвуша. У 1858-1862 гг. на месцы драўлянага касцёла ўзведзены мураваны. У ліпені 1866 г. прынята рашэнне аб перадачы будынка касцёла ў праваслаўнае ведамства, у выніку якога касцёл быў асвечаны ў царкву Успення Божай Маці.

Ля падэшвы гары, на якой стаяў былы касцёл, мелася крыніца. У 1880 г. прыхаджане царквы паставілі на ёй драўляную капліцу. 

Будынак касцёла сур'ёзна пацярпеў у гады Другой сусветнай вайны і прастаяў без рамонту да 1970-х гг. Усё ўнутраннае ўбранства было страчана. У 1974 г. быў адкрыты спартыўны комплекс "Раўбічы". У непасрэднай блізкасці ад будынка былога касцёла пабудавалі лыжныя трампліны.

Гэта будаўніцтва стала штуршком для рэстаўрацыі касцёла і прыстасаваннем яго пад філіял мастацкага музея. У 1975-1978 гг. будынак касцёла быў рэстаўраваны, з боку абсіды да яго прыбудавалі новы аб'ём.