Шыфр
213Г000381
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1822 г.
Стыль
Позні класіцызм
Касцёл Ушэсця Хрыстова ў в. Дзеркаўшчына пабудаваны ў 1822 г. Ініцыятарам яго ўзвядзення стаў маршалак шляхты Лявон Дамейка – уладар маёнтка Сітцы непадалёку ад сучаснай вёскі. Згодна падання, Дамейка доўгі час не мог дабіцца ад мясцовых уладаў дазволу на пабудову каталіцкага храма, а таму пачаў узводзіць яго пад выглядам гаспадарчай пабудовы – свірана, пра што сведчаць круглыя аканіцы на тыльным баку касцёла і адсутнасць апсіды. Праз некаторы час храм удалося легалізаваць, асвячэнне яго адбылося 22 мая 1822 г.
У Вялікую Айчынную вайну касцёл быў пашкоджаны, але пасля невялікага перапынку ізноў быў адчынены і дзейнічаў да 1959 г. З 1959 па 1970 гг. быў прыстасаваны пад зернесховішча, потым - амаль 20 гадоў не выкарыстоўваўся. За гэты час ва ўнутраным інтэр’еры храма захаваліся толькі калоны пры ўваходзе і алтарная перагародка.
У 1989 г. касцёл вярнулі вернікам, былі праведзены рамонтныя работы. У 1990 г. касцёл аднавіў сваю дзейнасць.
У 2013 – 2015 гг. у храме праводзіўся касметычны рамонт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён