Шыфр
213Г000385
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1903 - 1910 гг.
Стыль
Неаготыка
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай у в. Задарожжа датуецца 1910 г. З'яўляецца помнікам неаготыкі.
Першы храм на гэтым месцы быў пабудаваны з дрэва ў 1601 г. з фундуша караля Жыгімонта ІІІ. У 1733 г. па прычыне спарахнеласці касцёл быў перабудаваны. Пасля пажару ў 1902 г. было прынята рашэнне аднавіць будынак. Будаўніцтва вялося з 1903 па 1910 гг.
Касцёл быў узведзены з чырвонай цэглы на цокалі з апрацаваных палявых камянёў. Уяўляе сабой двухвежавы трохнефавы храм з пяціграннай апсідай з сакрысціямі. Пластыка фасадаў даволі выразная, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Асноўнымі архітэктурнымі элементамі ў фарміраванні знешняга аблічча касцёла з'яўляюцца ступеньчатыя контрфорсы і спічастыя аконныя праёмы.
На працягу першай паловы ХХ ст., у тым ліку падчас І і ІІ Сусветных войнаў, касцёл не перарываў сваю дзейнасць. У 1990-х гг. быў праведзены капітальны рамонт храма, падчас якога быў перакрыты бляшаны дах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён