Шыфр
213Г000407
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1698
Касцёл Унебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі ў в.Празарокі - помнік архітэктуры неараманскага стылю. Гісторыя Празароцкай святыні бярэ свой пачатак у 1698 годзе, калі быў пабудаваны драўляны храм і манастыр манахаў ордэна Св.Францыска Азізскага. Фундаваў будаўніцтва полацкі падкаморны Юстыніян Шчыт. У пачатку XVIII стагоддзя касцёл згарэў. У 1721 годзе, на сродкі Смаленскага падхарунжага Паўла Корсака, храм быў адноўлены. А яшчэ праз 70 гадоў пажар зноў знішчыў касцёл і званіцу. Першы камень у падмурак адроджанай святыні заклалі ў 1899 годзе. Будаўніцтва доўжылася 8 гадоў. У кастрычніку 1907 года касцёл быў асвечаны. Да сярэдзіны ХХ стагоддзя ў храме праводзіліся набажэнствы (толькі падчас Першай сусветнай вайны дзейнасць касцёла была перапынена на некаторы час, што было звязана з набліжэннем лініі фронту і частковай эвакуацыяй насельніцтва Дзісенскага павета). У 1950 годзе будынак касцёла быў перададзены мясцоваму калгасу пад збожжасховішча. Вернуты вернікам у 1989 годзе, асвечаны ў 1990 годзе.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён