Шыфр
612Г000046
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, аг. Багушэвічы, с/с Багушэвіцкі
Датаванне
сяр. ХIX ст.
Стыль
Неаготыка
Цэнтрычны 6-гранны ў плане будынак мае вертыкальна накіраваную кампазіцыю. З заходняга боку да яго прымыкае прамавугольная апсіда, з усходняга - прытвор са стральчатым уваходным парталам. Па вуглах касцёла масіўныя контрфорсы, завершаныя фіяламі. Шпіль 6-граннай вежы стварае стракаты сілуэт будынка. Сцены прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі, дэкор абмежаваны аркатурным фрызам. Дзверы стральчатага ўваходнага партала філёнгавыя з выявамі мудрагеліста сплеценых вензеляў, ракавін, разетак, лісцяў і галінак.Кампактная ўнутраная прастора храма перакрыта зорчатым скляпеннем. Над уваходам хоры з чыгуннай ажурнай агароджай, на якія вядзе вузкая бакавая лесвіца. Пад касцёлам крыпта-пахавальня.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён