Шыфр
313Г000588
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1911 - 1912 гг.
Апісанне
Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы на высокім бутавым падмурку ў 1910-1911 гг. Сцены звонку былі не атынкаваны. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём быў накрыты двухсхільным дахам. У інтэр'еры асноўны аб'ём падзелены чатырохграннымі слупамі-калонамі на тры нефы. Бакавыя нефы перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, цэнтральны неф пераходзіў у пяцігранную апсіду.
Касцёл - помнік архітэктуры неаготыкі. Па сведчанні старажылаў касцёл быў дзеючым да 1930-х гг. У сярэдзіне 1930-х гг. (1935-36 гг.) у будынку размясцілі зернесховішча. У канцы 1930-х гг. будынак перадалі арцелі "Чырвоны пекар". Тут дзейнічаў цэх па вытворчасці напіткаў (морс і ліманад). Летам 1940 г. у былым касцёле адбыўся пажар, былі пашкоджаны сцены, згарэлі кроквы і дах. Пасля пажару будынак выкарыстоўвалі пад склад. У гады вайны былы касцёл быў пашкоджаны нязначна, галоўным чынам пры вызваленні Рагачова ў 1944 г.
Пасля вайны ў 1945-48 гг. на вежы касцёла размяшчаўся пажарны пост. У 1947 г. будынак касцёла перадалі хлебазаводу. Пажарам у 1940 г. і прыстасаваннем касцёла пад прамысловыя прадпрыемствы быў знішчаны інтэр'ер храма.
У кан. 1970-х гг. хлебазавод выехаў з касцёла. Будынак аказаўся закінуты і разрабаваны. У 2003 г. пачаліся работы па аднаўленні помніка.