Шыфр
213Г000411
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Касцёл Святога Антонія Падуанскага знаходзіцца ў в. Прошкава, на старых могілках. Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. З'яўляецца помнікам народнага дойлідства.
Храм па форме прамавугольны, складаецца з асноўнага аб'ёму, да якога прымыкаюць пяцігранная алтарная частка і дзве бакавыя сакрысціі.
У савецкі час касцёл, верагодна, быў зачынены. Быў зноў адкрыты ў 1990-х гг. Сёння дзейнічае як Касцёл Святога Антонія Падуанскага.
У 1990-пачатку 2000-х гг. на галоўным фасадзе быў прыбудаваны ўваходны тамбур, да апсіды прыбудаваны сакрысціі, сцены ашалёваны, гонтавы дах заменены жалезным, зменены каркасны верхні ярус вежачкі-званіцы, вокны дэкарыраваны ліштвамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён