Шыфр
213Г000557
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1939 г.
Стыль
Мадэрн
Касцёл Маці Божай Шкаплернай у Ідолце быў пабудаваны ў стылі мадэрн у 1939 г. Будынак прадстаўляе сабой аднавежавы прамавугольны ў плане аб'ём з паўкруглай апсідай і 2 сакрысціямі. Фасады храма падзелены на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса і вежы выкарыстаны шліфаваны камень-валун, верхняга - белая цэгла. Спалучэнне гэтых матэрыялаў надае будынку фактурную і каляровую выразнасць. Касцёл падзелены на 3 нефы 2 аркадамі, прасветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам.
Унутры касцёла знаходзіцца абраз Св. Язэпа (XIX ст.), Дарогі крыжовыя (XIX ст.), якія былі перавезены з капліцы Мілашаў, калі яна была зачынена савецкімі ўладамі. У 1990 г. у касцёле пастаўлена скульптура Маці Божай, заменена агароджа вакол касцёла з валуноў на сучасную металічную агароджу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён