Шыфр
213Г000573
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1898-1904 гг.
Стыль
Неаготыка
Касцёл знаходзіцца ў цэнтры г. Паставы, на беразе р. Мядзелка, на месцы старажытнага гарадзішча XV-XVIII стст. Аднавежавы трохнефавы базілікальны з трансептам, пяціграннай апсідай і бакавымі ў форме вежаў сакрысціямі храм. Асноўны аб'ём і крылы трансепта накрыты высокімі двухсхільнымі дахамі, сяродкрыжжа якіх акцэнтавана высокай, вытанчанай па прапорцыях сігнатуркай-шпілем. Апсіда накрыта гранёным дахам, сакрысціі - шатровымі.
Гісторыя парафіі Святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі бярэ свой пачатак з 1522 г., калі ў Паставах быў узведзены драўляны касцёл Маці Божай. Касцёл быў знішчаны пад час вайны 1654-1667 гг. Рэчы Паспалітай і Расіі. У 1689 г. на месцы зруйнаванага храма па фундацыі жамойцкага ксяндза біскупа Казіміра Пацы быў пабудаваны новы фарны парафіяльны касцёл. У др. п. XVIII ст. гэты касцёл згарэў. Быў адноўлены ў 1760 г. на сродкі графа Антонія Тызенгаўза.
У 1837 г. адбыўся яшчэ адзін пажар. Пасля гэтага ў 1840 г. парафіі быў перададзены драўляны касцёл францысканцаў, пабудаваны ў пачатку XVII ст. разам з кляштарам (у 1832 г. кляштар быў ліквідаваны і разабраны) на месцы старажытнага гарадзішча, дзе зараз і знаходзіцца сучасны касцёл Св. Антонія Падуанскага.
У канцы XIX ст. будынак касцёла знаходзіўся ў аварыйным стане, быў разабраны. Узвядзенне новага храма пачалося ў 1880 г. па праекце італьянскага архітэктара Артура Гойбеля і дзякуючы фундацыі графіні Марыі Пшаздзецкай. У 1887 г. будаўніцтва было завершана. Касцёл быў асвечаны пад тытулам Беззаганнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі і Святога Антонія Падуанскага.
У гады Першай сусветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны. У 1920-1930-я гг. праводзіліся работы па яго аднаўленню. У 1950-х гг. храм быў закрыты. З 1968 г. у будынку касцёла размяшчаўся цэх завода “Беліт”.
У 1988 г. храм быў вернуты парафіянам, пачаліся рэстаўрацыйныя работы з удзелам рэстаўратараў з Масквы, Вільні, Санкт-Пецярбурга, якія цягнуліся да 1993 г. Таксама былі праведзены грунтоўныя работы па аднаўленню інтэр’ера касцёла, у 1994 г. віленскімі майстрамі былі створны новыя клавесінныя арганы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён