Шыфр
112Г000478
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Філіяльны мураваны касцёл у Ліпску пабудаваны ў 1907-1908 гг. замест драўлянага касцёла на сродкі графа Канстанты Патоцкага. Да Першай сусветнай вайны збудаванне з’яўлялася філіяльным касцёлам Дарэўскай парафіі.
Архітэктура манументальнага збудавання спалучае рысы барока, класіцызму і ракако. Буйнамаштабны храм узведзены на ўзор базілікі з бакавымі сакрысціямі. Вертыкальным акцэнтам прамавугольнага ў плане храма з’яўлялася неабарочная чатырохгранная наднартэксная вежа-званіца з фігурным купалам і шпілем у завяршэнні. Яна мела шырокую тэрасу з балюстрадай па перыметры з дэкаратыўнымі, ўпрыгожанымі гірляндамі ўрнамі. Аднак, падчас Першай сусветнай вайны наднартэксная званіца была цалкам страчана.
Пасля Другой сусветнай вайны касцёл доўгі час стаяў у заняпадзе. Быў адбудаваны ў 2006 г. Пры аднаўленні страчаная званіца не адбудавана. З боку галоўнага фасаду надбудаваны ступенчаты атык.