Шыфр
612Г000497
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XVIII ст.
Стыль
Барока
Апісанне
Вёска Новыя Навасёлкі размяшчаецца ў баку ад дарогі, якая вядзе з Нясвіжа ў мястэчка Новы Свержань. Гісторыя Новых Навасёлак узыходзіць да князёў Радзівілаў, і ў прыватнасці, да заснавальніка Нясвіжскай ардынацыі Мікалая Крыштафа Радзівіла па мянушцы Сіротка. Мікалай Хрыстафор клапаціўся не толькі аб тым, каб Нясвіж быў эканамічным і палітычным, але і духоўным цэнтрам краю.
У 1598 годзе ў рамках спонсарства і падтрымкі парафіі касцёла Божага Цела і ўсёй місіі езуітаў у Нясвіжы Мікалай Хрыстафор Радзівіл перадаў ім ва ўласнасць вёску Навасёлкі з 48 валакамі зямлі.
У 1673 годзе нясвіжскія езуіты будуюць у Навасёлках драўляны уніяцкі храм, а ў сярэдзіне 18 стагоддзя (пасля 1750) - каменны. Касцёл пабудаваны ў выглядзе крыжа, арыентаваны на ўсход.
У наш час будынак касцёла пустуе. Вакол касцёла месцяцца старыя могілкі.