Шыфр
612Г000554
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Слуцкі раён, в. Замосце, с/с Покрашаўскі
Датаванне
1649 год
Пісьмовыя крыніцы называюць датай пабудовы касцёла 1649 г. Аднак мастацтвазнаўца Т.В.Габрусь мяркуе, што гэта хутчэй за ўсё дата перадачы храма езуітам, таму што стылістыка яго больш архаічная і не адпавядае архітэктуры езуітаў. Касцёл больш нагадвае кальвінскі збор. Па звестках даследчыка А.М. Кулагіна касцёл пабудаваны з цэглы мясцовым дойлідам Андрэем Самуілам Вінкаю-Ратомскім. Касцёл мае трохчастковую кампазіцыю. Уяўляе сабой квадратны ў плане аб'ём з пяціграннай апсідай і вежападобным прытворам, прыбудаваным пазней, у канцы XVIII - пачатку ХІХ ст. У 1865 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Пасля 1917 г. выкарыстоўваўся як культурная і гаспадарчая установа. 3 1990-х гг. касцёл пасля рэстаўрацыі дзейнічае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён