Шыфр
612Г000611
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1598 г. - пач. XVII ст.
Стыль
Готыка і рэнесанс
Апісанне
Храм аднавежавы прамавугольны ў плане з пяцiграннай паніжанай алтарнай часткай i прыбудаванымi да яе з бакоў прамавугольнымi сакрысцiямi. Галоўны фасад вылучаны трох'яруснай вежай шатровым пакрыццём. Ніжні ярус чатырохгранны. Вуглы вежы ў ніжняй частцы ўмацаваны контрфорсамі. Верхнія ярусы чатырохгранны і васьмігранны. Грані апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі. Алтарная апсіда мае архаічныя гранёныя формы, але адначасова новую незвычайную форму даху, які зроблены больш нізкім толькі над трохгранным завяршэннем. Пры гэтым вялікая віма прэсбітэрыя і размешчаныя абапал сакрысціі аб'яднаны з нефам агульным дахам з падоўжным вільчыкам. Часткі сакрысцій выступаюць за межы нефа і маюць самастойныя двухсхільныя дахі. Сцены асноўнага аб'ёму ўмацаваны контрфорсамі. Разам з нішамі яны ўзмацняюць пластычную выразнасць помніка. Вокны паўцыркульныя, размешчаны ў верхняй частцы сцен. У заходняй сакрысціі зроблены прамавугольныя аконны і дзвярны праёмы, ва ўсходняй - два невялікія акенцы, размешчаныя ў два ярусы.