зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Адшукання Святога Крыжа

Шыфр

412Г000132

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, аг. Жырмуны, с/с Жырмунскі

Датаванне

1785

Апісанне

Прамавугольны ў плане будынак з трансептам і пяціграннай алтарнай часткай. Асноўны аб"ём і крылы трансепта накрыты двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Галоўны заходні фасад, цэнтральная частка якога аформлена 2 мураванымі калонамі з лоджыяй, завершаны франтонам з васьміграннай вежачкай. Сцены вертыкальна ашаляваны, расчлянёны пілястрамі і завершаны развітым антаблементам. Вокны паўцыркульныя. Унутраная прастора касцёла падзелена калонамі дарычнага ордэра на 3 нефы. Бакавыя нефы з галерэямі, якія адкрываюцца ў цэнтральны неф арачнымі праёмамі. У заходняй частцы хоры. У паўднёвым крыле трансепта вылучана сакрысція. Галоўны алтар выкананы ў дарычным ордэры.