зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі

Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000417

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1642 г.

Апісанне

Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі ў в. Удзела - помнік архітэктуры позняга барока з элементамі класіцызму (закладзены ў сярэдзіне XVIII ст., перабудаваны ў 1837 г.).

Па адных звестках мураваны касцёл на месцы драўлянага быў пабудаваны ў 1740 г., згодна Т.В. Габрусь - у 1766 г. 

Касцёл уяўляе сабой шасцістоўпную, трохнефную зальную базіліку (усе нефы роўныя па вышыні). Мяркуючы па плану, касцёл стаяў асобна і не злучаўся з кляштарам. Прэсбітэрый завершаны паўкруглай апсідай з бакавымі сакрысціямі. У плане храма вылучаны нартэкс, які мае характэрны познебарочны абрыс знешняга фасада. Завяршаўся галоўны фасад дзвюмя вежамі і фігурным франтонам. 

У 1809 г. касцёл згарэў. Пасля пажару бакавыя вежы былі разабраныя, што значна змяніла знешні воблік касцёла. У 1837 г. касцёл быў істотна перабудаваны ў стылі позняга класіцызму: зменены характар пакрыцця і завяршэння галоўнага фасада, афармленне інтэр'ера. Так у інтэр'еры адзінай барочнай прыкметай застаўся крывалінейны абрыс арганных хораў. 

У другой палове ХІХ ст. перад галоўным фасадам касцёла на адной восі з галоўным уваходам была пабудавана двух'ярусная брама-званіца. 

Старонка