зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі-143

Апісанне

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі - помнік народнага драўлянага дойлідства з элементами барока і класіцызму. Існуючы храм пабудаваны ў 1809г. на месцы папярэдняга, узведзенага ў 1740г., які належаў езуітам. У 1928 г. адрамантаваны. Тракелі на ўвесь свет праславіла цудадзейная ікона Маці Божай Тракельскай. Самым вялікім і ўрачыстым днём тут зараз з’яўляеца першая субота ліпеня, калі паломнікі з усяе Беларусі, а яшчэ Літвы, з Польшчы і многіх іншых краін, адправішыўся ў святую вандроўку-пілігрымку з прыгожай назвай “Тракелянка”.

Будынак касцёла складаецца з аднолькавых па вышыні бабінца, асноўнай часткі і алтарнай прыбудовы, якія ствараюць выцягнуты па цэнтральнай восі суцэльны манументальны аб"ём, накрыты агульным вальмавым дахам. 2 сакрысціі прыбудаваны ў месцы злучэння асноўнай і алтарнай частак, пластычна звязаны з імі двухсхільнымі дахамі. Інтэр"ер зальны. Столь плоская, у алтары -- цыліндрычнае скляпенне. Над уваходам -- хоры на 4 калонках. Драўляны алтар выкананы ў спрошчаных барочных формах. З паўночнага боку касцёла знаходзіцца драўляная двух"ярусная каркасная званіца.