Шыфр
612Г000123
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1763 г.
Стыль
Позняе барока
Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі быў пабудаваны ў стылі позняга барока, адносна невялікі па памерах, з адной сакрысціяй у др. пал. XVIII ст. Галоўны фасад быў завершаны барочным франтонам з валютамі. Пад алтаром і часткай касцёла мелася крыпта са склепамі. Першапачаткова ў касцёле былі чатыры алтары. У галоўным алтары ў атачэнні шасці стройных калонаў іанічнага ордэра, што падтрымліваюць шматслойны карніз, у XVIII ст. быў змешчаны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, вакол якой у аблоках луналі 6 анёлаў. Кампазіцыю вянчала выява Св. Духа. Галоўны алтар фланкавалі два бакавыя 2-ярусныя алтары. На жаль, арыгінальнае аздабленне алтара не захавалася.
У 1842 г. касцёл і дом пробашча, перабудаваны з былога кляштара, адрамантавалі. Наступныя звесткі пра рамонт касцёла адносяцца да 1901 г. Верагодна, ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. у касцёле была зроблена керамічная падлога, змураваны бутавая агароджа і брама.
У Вялікую Айчынную вайну немцы зрабілі ў касцёле абарончы пункт. У 1944 г. касцёл згарэў. У 1946 г. для набажэнства была прыстасавана сакрысція. Да 1948 г. касцёл быў адноўлены. Апошнія рамонтныя і рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 2013 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён