зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Ганны. 10 сюжэтных барэльефаў у інтэр'еры касцёла

Касцёл Ганны. 10 сюжэтных барэльефаў у інтэр'еры касцёла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000397

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1792 г.

Апісанне

Касцёл Св. Ганны пабудаваны ў 1792 г. у класічным стылі. Прадстаўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём з двухсхільным дахам. Плоскасць галоўнага фасада завершана высокім франтонам, раскрапавана канеліраванымі пілястрамі, прарэзана ў цэнтры дзвярным і аконным праёмамі. 

Інтэр'ер зальны. Асноўны дэкор -- белыя  ляпныя ўпрыгожанні на фоне ружовых сцен з раслінным і геаметрычным арнаментам. Над вокнамі ў прамавугольных рамках размешчаны 10 барэльефаў на біблейскія тэмы. Па баках алтара знаходзяцца рэльефныя фігуры евангелістаў Марка і Матфея.

У 1922 г. адбылася частковая перабудова храма, у выніку чаго была разабраная вежа над галоўным фасадам. У 1926 – 1931 гг. побач з касцёлам была змураваная званіца замест старой драўлянай.

Пасля 1961 г. афіцыйна набажэнствы ў касцёле не праводзіліся, і аднавіліся ў 1988 г.

У 1990-х гг. быў праведзены касметычны рамонт касцёла, перакрыты дах, узведзеная капліца Маці Божай Вастрабрамскай (1996 г.).

Старонка