зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Яна Хрысціцеля

Касцёл Яна Хрысціцеля

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000499

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1760 - 1766

Стыль

барока

Апісанне

Касцёл у мястэчку Сноў быў пабудавана Іванам Рдултоўскім, уладальнікам маёнтка Дольны Сноў у 1760 г., у некаторых дакументах указваецца 1766 г.

Паводле візітаў канца XVIII – пачатку ХІХ ст., касцёл пад тытулам Яна Хрысціцеля быў мураваны з дзвюма вежамі на галоўным фасадзе, паміж якімі знаходзілася драўляная статуя св. Алены. 

У 1865 г. галоўны начальнік края распарадзіўся неадкладна скасаваць Мірскі, Нягневіцкі і Сноўскі касцёлы, маёмасць перадаць у бліжэйшыя прыходскія касцёлы, а будынкі ў валоданне праваслаўнага духавенства. Маёмасць Сноўскага касцёла перадалі ў касцёл у Сваяцічах.

У 1921 г. будынак быў вернуты каталіцкім вернікам. Дзейнічаў. У Вялікую Айчынную вайну быў пашкоджаны. Як бачна на фотаздымках, быў страчаны дах, завяршэнні вежаў. У 1991 г. касцёл св. Яна Хрысціцеля быў вернуты каталіцкай абшчыне, рэстаўраваны.

Касцёл – помнік архітэктуры позняга барока.

Старонка