Шыфр
412Г000616
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аг. Васілішкі, с/с Васілішкаўскі
Датаванне
1769 г.
Стыль
Позняе барока
Касцёл Яна Хрысціцеля змураваны каля 1769 г. манахамі-дамініканцамі на сродкі роду Францкевічаў. Першы драўляны парафіяльны касцёл тут заснаваны ў 1652 г. З 1658 г. пры ім існаваў кляштар дамініканцаў, фундаваны лідскім земскім Марцінам Даменікам Лямонтам. Пасля паўстання 1830-31 гг. кляштар скасавалі. Касцёл пасля паўстання 1864 г. у 1868 г. перарабілі ў царкву. У 1919 г. храм вернуты католікам, у 1922-28 гг. рэканструяваны. Храм трохнефавы з двухвежавым галоўным фасадам і паўцыркульнай апсідай з сакрысціямі. У кампазіцыі дамінуе галоўны фасад.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён