Шыфр
210Г000593
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1603 - 1606 гг.
Стыль
Барока, готыка, рэнесанс
Касцёл Яна Хрысцiцеля знаходзіцца ў цэнтры в. Камаі. Пабудаваны з цэглы ў 1603-1606 гг. па фундацыі Яна Рудаміны-Дусяцкага. Касцёл абарончага тыпу з адметнымі рысамі мясцовага рэнесансу.
Будынак касцёла двухзальны, з вялікай апсідай і сакрысціяй. Асноўная зала і капліца, якая прымыкае з паўднёвага боку, прамавугольныя ў плане, апсіда - паўцыркульная. Дахі асноўнага аб'ёму і капліцы двухсхільныя, над апсідай скруглены. Фасады касцёла вырашаны лаканічна. Галоўны фасад асноўнага аб'ёму завершаны двухсхільным шчытом, раскрапаваным плоскімі нішамі з арачнымі завяршэннямі. У дзвюх сярэдніх нішах прарэзаны паўцыркульныя люкарны. У цэнтры галоўнага фасада ў глыбокай арачнай нішы размешчаны дзвярны праём спічастага абрысу.
За гісторыю існавання касцёл неаднаразова рамантаваўся і перабудоўваўся. Буйныя рамонтныя работы праводзіліся ў 1726-1736 гг. Даследчыкі мяркуюць, што ў гэты час скляпенні ў алтарнай частцы былі распісаны ў тэхніцы грызайль. У 1739 г. былі перабудаваны мураваныя хоры. У 1778 г. на сродкі Войнаў і Козелаў да паўднёвай бакавой сцяны касцёла прыбудавана вялікая капліца Апекі Найсвяцейшай Панны і святога Юзафа са склепам-крыптай. Рамонтныя работы праводзіліся і ў 1861 г. Нягледзячы на перабудовы і дабудовы, галоўны фасад касцёла захаваў суровы аскетычны выгляд з шырокім сціплым шчытом, аздобленым плоскімі нішамі, і масіўнымі круглымі вежамі з байніцамі.
Вядома, што з 1643 г. пры касцёле існаваў шпіталь на 5 мужчын і 13 жанчын. У 2007 г. касцёл атрымаў пашкоджанні пад час урагану, на паўднёва-заходняй вежы і капліцы сарвала пакрыццё даху. У 2010 - 2011 г. храм быў на рэстаўрацыі. На сённяшні дзень касцёл дзейнічае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён